Плюшко

Расійскі найміт з Бялынічаў знік, адправіўшыся забіваць украінцаў

Ураджэнец Бялынічаў Ігар Плюшко пайшоў ваяваць ва Украіну на баку Расіі, і цяпер яго не могуць знайсці.

Бялынічанін 1970 года нараджэння доўгі час жыў і працаваў у розных гарадах Сібіры. Потым падаўся на вайну, і цяпер ад 12 снежня 2025 года яго шукаюць, згадваючы, што ён меў пазыўны “Беларус”.

Паводле тэлеграм-канала “Віцебск, я гуляю!”, да сваёй формы мужчына нярэдка чапляў шаўрон альбо з ЧЗ-сцягам, альбо з камбінаваным сцягам РБ-РФ. Знік ён пасля таго, як нягледзячы на раненне, зноў падаўся на вайну. 

Журналісты высветлілі, што Плюшко ў свой час скончыў Бялыніцкае ПТВ-217. У Бялынічах жывуць і яго сваякі. 

Фотаздымак: ТГ “Віцебск, я гуляю!”

← Усе навіны Магілёва