пажар

У хляве, які гарэў на Першамайскай у Магілёве, знайшлі загінулага мужчыну

У хляве ў двары шасцікватэрнага дома на вуліцы Першамайскай у Магілёве ратавальнікі знайшлі мужчыну без прыкмет жыцця. Пра дым з пабудовы паведаміў відавочца – званок на нумар 101 паступіў у 5:46.

Загінулы – 1972 года нараджэння. Агонь знішчыў смецце ў хляве, сцены і столь закураныя. Прычыну пажару высвятляюць.

Напярэдадні ўдзень гарэў прыватны дом на вуліцы Мірнай у вёсцы Палкі Быхаўскага раёна. Калі прыехалі ратавальнікі, дах гарэў адкрытым полымем. Суседзі паведамілі, што ўнутры нікога няма. Агонь знішчыў прыбудову і дах, пашкодзіў перакрыцце і сцены. Прычыну таксама высвятляюць.

З пачатку года да шасці гадзін раніцы 30 кастрычніка ў Магілёўскай вобласці адбылося 834 пажары, загінулі 72 чалавекі.

Фота – скрыншот відэа Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.

← Усе навіны Магілёва