адзення магазін

У Бабруйску загарэўся чарговы магазін адзення

У Бабруйску час ад часу гараць магазіны з адзеннем. Чарговы такі інцыдэнт адбыўся ўвечары 1 лістапада 2026 года.

Інфармацыя ў МНС аб узгаранні ўнутры магазіна па вул. Сацыялістычнай у раёне Цэнтральнага рынку паступіла ад відавочцаў. У той час гандлёвы аб’ект ужо не працаваў і ў ім нікога не было. Такім чынам і пацярпець не было каму. Пажарныя патушылі агонь. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала парушэнне правіл эксплуатацыі электраабсталявання.

Адзін з папярэдніх падобных пажараў адбыўся ў Бабруйску 25 чэрвеня 2026 года. Там загарэўся магазін з адзеннем па вуліцы Горкага. Інцыдэнт адбыўся днём, прадаўцы і наведвальнікі хутка выйшлі з магазіна, а пажарныя хутка пагасілі агонь.

1 красавіка 2025 года зноў па вул. Сацыялістычнай загарэўся магазін “Тваё”. Пра задымленне пажарным паведаміла прадавец-кансультант. Але да прыезда ратавальнікаў з агнём справіўся наведвальнік магазіна, які выкарыстаў парашковы вогнетушыцель. Дзякуючы яго аператыўным дзеянням удалося пазбегнуць сур’ёзных наступстваў. 

Фотаздымак: МНС

← Усе навіны Магілёва