гадзюка

На Бабруйшчыне пенсіянерка памерла ад укусу змяі

У Бабруйскім раёне 70-гадовую жанчыну ўкусіла змяя. Праз дзве гадзіны пенсіяненрка памерла.

Трагічны выпадак адбыўся ў верасні каля дома, дзе жыла пажылая жанчына. Змяя ўкусіла яе за нагу. Неўзабаве месца ўкусу апухла і пасінела, а сама пенсіянерка адчула моцную слабасць, галавакружэнне і цяжкасці з дыханнем.

Хуткую дапамогу выклікала суседка. Да прыезду медыкаў пацярпелая ніякіх лекаў не прымала. Аднак нават аказаная медыцынская дапамога не ўратавала жанчыну. Прыкладна праз дзве гадзіны пасля ўкусу яна памерла.

Пазней эксперты ўбачылі на правай назе пенсіянеркі, каля галёнкаступнёвага сустава, дзве ранкі з кровазліццямі. Паводле заключэння, гэта быў след ад зубоў змяі.

Даследаванне таксама паказала прыкметы анафілактычнага шоку – вострай алергічнай рэакцыі, якая развіваецца вельмі хутка. У жанчыны ўзніклі спазм бронхаў і моцны ацёк лёгкіх. Менавіта анафілактычны шок, як устанавілі эксперты, стаў непасрэднай прычынай смерці.

У Беларусі жыве толькі адзін від атрутных змей – звычайная гадзюка. 

Фотаздымак: sudexpert.gov.by

← Усе навіны Магілёва