У Крычаве да летняга сезона з’явілася новая зона адпачынку. 1 мая ў горадзе адкрылі пляж «Пясчаны бераг», які знаходзіцца ў мікразоне «Цэмзаводская».
Для новага пляжа ў Крычаве расчысцілі зараснікі, зрабілі пад’езд, абсталявалі паркоўку, падвялі электрычнасць і сувязь.
Цяпер там ёсць:
- ляжакі;
- душавая;
- пітны фантанчык;
- арэлі;
- пляцоўка для пляжнага валейбола;
- трыбуны для глядачоў.
Акрамя таго, тэрыторыя пляжа абсталявана 12 камерамі відэаназірання і знаходзіцца пад аховай дэпартамента аховы.
Сімвалічна, што разам са старшынёй райвыканкама Аляксеем Шараем у адкрыцці пляжа з відэаназіраннем удзельнічала кіраўніца “дэпутацкага” корпуса Ірына Пруднікава, якую ў даносе КДБ абвінавачвалі ў лабіраванні інтарэсаў сына – кіраўніка мясцовага дэпартамента аховы.
