Вадзіцель, які тры месяцы таму атрымаў правы, сеў п’яным за руль. У выніку ў бальніцы апынулася 16-гадовая дзяўчына.
Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў вёсцы Гуслянка Магілёўскага раёна. 18-гадовы вадзіцель, будучы нецвярозым, кіраваў аўтамабілем Peugeot а на закругленні дарогі страціў кантроль над кіраваннем. Машына выехала за межы праезнай часткі і перакулілася.
У салоне, акрамя вадзіцеля, ехалі пяцёра непаўналетніх пасажыраў. 16-гадовая дзяўчына, якая знаходзілася на пярэднім пасажырскім сядзенні, атрымала цяжкія траўмы і была шпіталізавана.
Вадзіцель растлумачыў следчаму, што прычынай здарэння стала перавышэнне хуткасці. Медыцынскі агляд паказаў наяўнасць у яго крыві больш за 0,8 праміле алкаголю.
У адносінах да маладога вадзіцеля ўзбуджана крымінальная справа, ён узяты пад варту.
Фотаздымак: ТГ Следчага камітэта РБ
