У Бабруйску 17-гадовы падлетак спрабаваў адарвацца ад міліцэйскай пагоні на машыне.
Увагу даішнікаў чымсьці прыцягнуў аўтамабіль Volkswagen і яны захацелі яго спыніць. Аднак у кіроўцы былі іншыя планы – на патрабаванне аб спыненні ён толькі прыбавіў газу. У выніку – пагоня.
Праўда, па сведчаннях міліцыянераў, яна працягвалася нядоўга. У хуткім часе кіроўца, а разам з ім і пасажыры, кінуўшы машыну, паспрабавалі збегчы. Гэтага ў іх не атрымалася, і на 17-гадовага бабруйчаніна, які кіраваў аўтамабілем, было складзена ажно пяць пратаколаў. Машыну даставілі на штрафстаянку.
Скрыншот: ТГ “Міліцыя Магілёўшчыны”
