Пажар Пуцькі

У Чавускім раёне сусед выратаваў пенсіянера з палаючага дома

Пажар адбыўся ў жылым доме на вуліцы Цэнтральнай у вёсцы Пуцькі Чавускага раёна. Пра здарэнне паведамляе Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС.

Калі ратавальнікі прыехалі на месца, дом ужо гарэў адкрытым полымем. Пенсіянера, які знаходзіўся ў будынку, да прыбыцця МНС выратаваў сусед.

Пацярпелага шпіталізавалі. Інфармацыі пра яго стан у паведамленні ведамства няма.

Агонь знішчыў дах, перакрыцце, веранду і маёмасць у доме, таксама былі пашкоджаныя сцены.

Прычына пажару пакуль высвятляецца. Паводле МНС, адна з версій — неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас курэння.

Фота: МНС.

← Усе навіны Магілёва