Амаль 250 чалавек былі прыцягнуты да крымінальнай адказнасці у 2025 годзе за нявыплату аліментаў у Магілёўскай вобласці.
Паводле суддзі Магілёўскага аблсуда Ірыны Цяпловай, у 2025 годзе ў Магілёўскай вобласці да крымінальнай адказнасці за такое злачынства прыцягнуты 247 асоб, з іх 224 мужчыны. Суддзя не ўказала больш гэта ці менш у параўнанні з папярэднім годам. Даступная статыстыка за 2019 год паказала, што тады за 11 месяцаў таго года такіх асуджаных было 121 чалавек.
Пры здзяйсненні дадзенага злачынства ўпершыню пакаранне можа быць да аднаго года пазбаўлення волі, У выпадку паўторнага – на тэрмін да двух гадоў.
Фотаздымак: mogilevnews.by
