У бабруйскім санаторыі імя Леніна будуюць спа-комплекс з двума басейнамі, хамамам, фінскай саўнай і рускай лазняй.
Здаць яго абяцаюць у сярэдзіне снежня. Будоўлю прыязджаў праверыць старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Юрый Сянько.
Санаторый прафсаюзны, але амаль палова адпачывальнікаў у ім – замежнікі. Паводле слоў галоўнага ўрача Андрэя Мікановіча, іх 48 працэнтаў, беларусаў – 52.
Нумары здраўніц ФПБ у сезон, паводле даных самой федэрацыі, браніруюць за некалькі месяцаў.
Адзін з пастаянных гасцей – Аляксандр Лысікаў з Падмаскоўя. Ён адпачывае тут у 42-гі раз і цяпер прыязджае тройчы на год.
Лысікаў хваліць санаторый за прыроду, харчаванне і лячэнне, а яшчэ за тое, што цэны ніжэйшыя, чым у Расіі.
Мадэрнізацыю сваіх здраўніц прафсаюзы тлумачаць клопатам пра здароўе працоўных.
Мяркуючы па статыстыцы засялення, у бабруйскім санаторыі амаль кожны другі працоўны прыязджае з-за мяжы.
Фота ведамаснага сайта ФПБ.
