Першыя аптэкі сеткі “Аптэка беражлівых” адчынілі свае дзверы ў Бабруйску і Магілёве.
Новыя аптэкі знаходзяцца па адрасах у Бабруйску: праспект Будаўнікоў 48, вул. Дзяржынскага 50 і вул. Мінская 56. Яны прапануюць разнастайныя зніжкі, у прыватнасці, для кожнага імянінніка тавар будзе на 10% менш за звычайны кошт.
У Магілёве ж аптэкі новай сеткі можна знайсці на праспекце Пушкінскім 53, праспекце Шмідта 70А, вул. 30 гадоў Перамогі 12а, вул. Маўчанскага 25 і вул. Першамайская, 31.
Цікава, што аб такіх падзеях на сайце сеткі нічога не паведамляецца. Дарэчы, і што таксама цікава, на ім не знойдзеш інфармацыі, у якіх увогуле гарадах Беларусі прысутнічае “Аптэка беражлівых”.
“Аптэка беражлівых” – гэта прастора даверу, шчырага клопату і прафесійнай увагі да вашага здароўя” – запэўніваюць уладальнікі сеткі, але зважаючы на нядбайнасць аб інфармацыі на сайце, такія словы не выклікаюць даверу.
Калі ж праманіторыць інтэрнэт на прадмет прысутнасці “Аптэкі беражлівых”, то акажацца, што літаральна на днях сетка выйшла і ў іншыя гарады краіны. Напрыклад, у Баранавічы і Гродна.
Фотаздымак з адкрытых крыніц
