онкадыспансер

План ёсць, ложкаў няма: у Трэдс абурыліся парадкамі ў Магілёўскім анкадыспансэры

Прыехаўшага ў Магілёўскі абласны анкадыспансэр на планавую прамянёвую тэрапію 79-гадовага бабруйчаніна размясцілі на дзвюх ссунутых лаўках.

“Чалавеку 79 гадоў, анкалогія 2 стадыя, прамянёвая тэрапія планава. Пажылы чалавек прыехаў на тэрапію, замест забеспячэння базавых патрэбаў пры шпіталізацыі, яму ссунулі дзве кушэткі (рост 175+ -, на відэа відаць, які яму “ложак” падрыхтавалі) і паклалі на калідоры. Увага пытанне, чаму і за што такое стаўленне да людзей сталага ўзросту?” – задаецца пытаннем у Трэдс карыстальнік з нікам rrabtge. Да тэкста дадаеццца відэа, на якім бачна, як пажылы чалавек расцілае пасцель на двух прысунутых адна да другой лаўках у калідоры.

Аўтар допіса задаецца пытаннем, навошта было ехаць з Бабруйска ў абласны горад і атрымліваць такое лячэнне пры адсутнасці месцаў? “Чаму нельга было, нагадваю, планава забяспечыць яму нармальны спакой пры правядзенні такой складанай тэрапіі? Бальніца – Магілёўскі анкалагічны цэнтр вельмі просім разабрацца з гэтым і вырашыць праблему з месцамі, бо гэта складаны момант як фізічна, так і псіхалагічна для чалавека”, – піша карыстальнік, выказваючы сумнеў, што ў такіх варунках магчыма нармальнае лячэнне.

У адказах каментатарам свайго допіса аўтар паведаміў, што сваякі пенсіянера ўжо адправілі скаргу праз партал зваротаў грамадзян.

Скрыншот: threads.com/@rrabtge

← Усе навіны Магілёва