грузчык-лудаман

Магілёўскі грузчык-лудаман абрабаваў краму, у якой працаваў

Жаданне зрабіць стаўкі ў анлайн-казіно падштурхнула магілёўскага грузчыка да крадзяжу грошай са свайго месца працы – прадуктовага магазіна.

Каля 2,5 тыс. рублёў зніклі з сейфа ў службовым памяшканні магазіна. Грошы прапалі ў працоўны час. Пра гэта ў Ленінскае РУУС Магілёва паведаміў прадстаўнік крамы.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку высветлілі, што грошы ўзяў 23-гадовы грузчык гэтага ж магазіна. Паводле міліцыі, ён запомніў код ад сейфа, калі супрацоўнікі клалі туды выручку. Пазней, выбраўшы момант, грузчык адчыніў сейф і забраў наяўныя.

Палову грошай магілёвец адразу пералічыў у анлайн-казіно. Астатняе, паводле міліцыі, патраціў на ўласныя патрэбы. Следчыя распачалі ў дачыненні да грузчыка крымінальную справу.

Скрыншот: ТГ “Міліцыя Магілёўшчыны”.

← Усе навіны Магілёва