Знізіўшы цэны ў разы на летні абутак у Бабруйску прадпрыемства-банкрут Belwest выклікала вялікі ажыятаж у мясцовых жыхароў.
У інтэрнэце з’явілася відэа, як бабруйчане сталі вялічэзным натоўпам каля магазіна Belwest па вуліцы Дзяржынскага 45, дзе з 24 па 26 ліпеня 2026 года праходзіў распродаж абутку з вялікімі зніжкамі. Звяртаючы ўвагу на агромністую чаргу многія мінакі, а потым і карыстальнікі сеціва былі здзіўленыя масштабамі ажыятажа, піша BGmedia.
“Ды ўжо, такое пачуццё, што ў нас у горадзе людзі галодныя і босыя», «Амаль як у Доме адзення ў 80-х за «Аляскамі», «Праходзіла міма, убачыла такі натоўп людзей. Заўсёды здзіўляюся гэтаму… Няўжо людзям не лянота стаяць дзень у чарзе??? І не факт, што там ёсць нешта годнае”, – дзеляцца меркаваннямі гараджане.
Пры гэтым былі і паведамленні ад людзей, якія былі расчараваныя асартыментам распродажу. “Сяброўка сёння прастаяла 3 гадзіны ў чарзе і выйшла ні з чым! Кажа, што кошты ад 100 і вышэй, глядзець няма на што!» – напісала адна жанчына.
Разам з тым зніжкі на абутак у бабруйскім магазіне Belwest сапраўды ўражвалі. Цэні ўпалі ў тры-чатыры разы, у некаторых выпадках з трохзначных да двузначных лічб.
Варта адзначыць, што сёлета віцебскае абутковае прадпрыемства Belwest абвесціла сябе банкрутам. Яго склады завалены прадукцыяй, якая нікому не патрэбна. У сваю чаргу даўгі кампаніі склалі 259 млн рублёў. Зараз Belwest знаходзіцца ў працэдуры санацыі.
Фотаздымак: Instagram BGmedia
