Форд Мустанг

Аўтамабіль з Магілёўскай вобласці з’ехаў у маскоўскае метро

Незвычайнае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося на ўваходзе ў маскоўскае метро – там на прыступках апынуўся Ford Mustang з магілёўскай рэгістрацыяй.

Выпадак меў месца на ўваходзе ў станцыю метро “Дамадзедаўская”. Пасля сутыкнення двух аўтамабіляў магілёўскі Ford Mustang з’ехаў з дарогі і апынуўся ў падземным пераходзе. 

“Беларусы скардзяцца, што масквічы ў Мінску ліхачуць, тут 1:1 атрымліваецца. Добра, што без пацярпелых” – напісаў у Threads відавочца здарэння Антон Балакіраў, які выклаў відэа. У каментарах ён паведаміў аб тым, што за стырном аўтамабіля быў грамадзянін Беларусі.

Некаторыя карыстальнікі адкрыта смяюцца з беларускага вадзіцеля: “Проста ў Магілёве няма метро, хацеў паглядзець”, “6-ы рэгіён, не дзіўна”, “Беларус ….на Мустангу….дзіўна …звычайна драндулет тыпа Джылі Кітайскі…на электрычнасці”, “На Мустангу чуваку ўсё дазволена, ён так думае”.

Фотаздымак: Threads abalakirew1

← Усе навіны Магілёва