Крыху больш за месяц прапрацавала асвяжальная арка каля гандлёвага цэнтру “Атрыум” у цэнтры Магілёва, пакуль ёй не зацікавіліся чыесьці ўмелыя рукі.
Напрыканцы чэрвеня гарадскія праўладныя блогеры з вялікай радасцю паведамялялі, што каля “Атрыума” пачала працаваць асвяжальная арка, якая заклікава асвяжаць пырскамі вады асвяжаць таго, хто праз яе праходзіць.
“Нават у самы гарачы дзень у Магілёве будзе куток свежасці. У Камсамольскім скверы запрацавала вадзяная арка. Магілёў гатовы да спякоты!” – паведамлялі яны.
І вось калі наступіла жнівеньская спякота арка перастала працаваць. Прычына простая – з яе нехта скраў фарсункі. Праўда, іх абяцаюць паставіць зноў і праца аркі адновіцца.
“Гараджане, давайце паважаць тое, што робяць гарадскія службы на карысць нашага Магілёва”, – заклікае праўладная блогерка.
Аднак адной воднай аркай павагу да сябе гарадскія службы наўрацці заваююць. А зважаючы на пастаяннае знішчэнне дрэў, іх варварскае краніраванне, устаноўку бязглуздых канструкцый кшталту велапаркоўкі, якая круціцца, у бок гэтых службаў нават глядзець не хочацца.
Фотаздымак: ТГ “Могилёв – мой город!”
