Пасля ДТЗ на Слаўгарадскай шашы ў Магілёве ў бальніцу павезлі траіх.
Паводле даных Дзяржаўтаінспекцыі, дваццацігадовы кіроўца МАЗа ўрэзаўся ў Renault, а ад удару легкавушку адкінула на другі МАЗ – 41-гадовы кіроўца стаяў перад скрыжаваннем і чакаў магчымасці павярнуць налева.
У Renault ехалі трое: 57-гадовы кіроўца і дзве пасажыркі. Усе трое з траўмамі дастаўлены ў бальніцу. Абодва кіроўцы грузавікоў не пацярпелі – легкавы аўтамабіль прыняў удар з двух бакоў і застаўся адзіным змятым у гэтай счэпцы.
Фота “Міліцыя Магілёўшчыны”.
