Трыццацішасцігадовы жыхар Краснаполля прыехаў у вёску да знаёмай, але дома яе не застаў: незадоўга да гэтага яе забралі пад арышт за даўгі як абавязаную асобу. Госць застаўся ў чужой вёсцы без грошай на зваротную дарогу.
Трэба было неяк выкручвацца, а досвед выжывання ў экстрэмальных умовах у падарожніка меўся – ён ужо быў судзімы за маёмасныя злачынствы.
Мужчына ўлез у чужы дом на ўскраіне вёскі, скраў спіртное і прадукты харчавання.
Злодзея вылічылі хутка – мясцовыя жыхары запомнілі незнаёмца.
Такім чынам у міліцэйскую зводку трапілі двое – жанчына, арыштаваная за даўгі перад дзяржавай і яе няўдачлівы госць.
Такое яно Краснаполле – і ў мясцовых радасцей няшмат, і прыезджым – не мёд.
Фота ОС Exclusive.
