Самы першы тралейбус, які пачаў курсіраваць у Бабруйску, цяпер будзе помнікам самому сабе.
На ўездзе ў Бабруйск з мінскага боку неўзабаве стане яшчэ на адзін арт-аб’ект больш. Да карты гарадскіх славутасцяў, камянёў з датамі і гасцінных «дзяўчат» у квяцістых сукенках далучыцца сапраўдны тралейбус. Прычым не абы-які, а той самы, з якога амаль паўстагоддзя таму пачалася гісторыя бабруйскага электратранспарту, піша komkur.info.
ЗІУ-9 упершыню выйшаў на гарадскія вуліцы 30 жніўня 1978 года, калі ў Бабруйску адкрылі тралейбусны рух. Цяпер першаму гарадскому тралейбусу ўжо 48 гадоў, і ездзіць па маршрутах яму, натуральна, даўно не даводзіцца.
Аднак і на металалом гістарычную машыну не адправілі. Увесь гэты час ЗІУ-9 захоўваўся на тэрыторыі бабруйскага тралейбуснага парка. Больш за тое, работнікі прадпрыемства падтрымлівалі яго ў належным стане і вярнулі машыне выгляд, максімальна блізкі да таго, у якім яна вазіла першых бабруйскіх пасажыраў.
Цяпер ветэран грамадскага транспарту атрымае новую, ужо нерухомую працу. Для яго рыхтуюць спецыяльны пастамент каля прыпынку «Яловікі» на ўездзе ў горад. Пасля заканчэння работ тралейбус падымуць на пляцоўку, дзе ён стане яшчэ адной бабруйскай славутасцю. Такім чынам бабруйскі ЗІУ-9 ператворыцца ў помнік самому сабе.
Фотаздымак: komkur.info
