муж і жонка

Трупы сямейнай пары знайшлі ў Магілёве

Мужчына разбіўся, а жанчына памерла ад нажавых раненняў. Так закончылася апошняя размова двух сужонцаў у Магілёве.

Ляжачага мужчыну без прыкмет жыцця пад вокнамі шматпавярховіка раніцай 10 верасня спачатку заўважылі прахожыя, якія выклікалі міліцыю. Яны ў сваю чаргу выявілі, што гэта 44-гадовы жыхар дома. У кватэры, дзе пражываў загіблы аказаўся яшчэ адзін труп – яго 50-гадовай сужонкі. Яна была ўся ў колата-рэзаных ранах.

Папярэднія даныя пацвердзілі, што мужчына ўпаў з вышыні, а жанчына памерла ад вялікай страты крыві.

Праваахоўнікі высветлілі, што вечарам сямейная пара выпівала, хаця і па месцы жыхарства і па месцы працы ніхто нічога дрэннага пра іх сказаць не мог. Яны выхоўвалі сына і дачку.

Узбуджана крымінальная справа па факце забойства.

Фотаздымак: sudexpert.gov.by

← Усе навіны Магілёва