Шэлаханаўка вёска

У Горацкім раёне пры пажары загінула 76-гадовая гаспадыня дома

У вёсцы Шэлаханаўка Горацкага раёна згарэў прыватны жылы дом. 

Пра пажар у МНС паведамілі суседзі. Калі падраздзяленні прыбылі на месца, дом ужо гарэў адкрытым полымем. 

У адным з пакояў ратавальнікі ва ўмовах высокай тэмпературы і шчыльнага задымлення знайшлі 76-гадовую гаспадыню без прыкмет жыцця. 

Прычыну пажару высвятляюць.

Фота МНС.

← Усе навіны Магілёва