Па выніках трэцяга квартала 2026 года сярэдні кошт квадратнага метра ў Магілёве склаў 1130 долараў.
Гэта менш, чым у Гродна (1190 долараў) і Брэсце (1420 долараў), але больш, чым у Гомелі (1100 долараў) і Віцебску (1050 долараў). У сталіцы квадратны метр каштаваў у сярэднім 2280 долараў.
Пры гэтым у трэцім квартале ў Магілёве знізілася колькасць здзелак з жылой нерухомасцю прыкладна на 50 фактаў. У Магілёве попыт на набыццё жылля пароўну падзяліўся паміж 1 і 2-пакаёвымі кватэрамі. У Віцебску часцей выбіралі аднапакаёўкі, а ў астатніх абласных цэнтрах дамінавалі кватэры-двушкі.
Варта адзначыць, што ў Магілёве колькасць здзелак за жнівень-кастрычнік 2026 года была меншай, чым ва ўсіх іншых абласных цэнтрах: 168 – у жніўні, 154 – у верасні, 100 – у кастрычніку. Пры гэтым у кастрычніку колькасць здзелак знізілася ва ўсіх абласных цэнтрах у параўнанні з вераснем.
Фотаздымак mogilev.media
