У Мсціслаўскі раёне з пачатку 2026 года 92 сямейным агрэсарам прыйшлося прымусова часова пакінуць уласнае жыллё.
Паводле даных мсціслаўскай міліцыі, ад пачатку года ў раёне вынеслі ўсяго 114 ахоўных прадпісанняў у дачыненні да сямейных агрэсараў. 92 прыдпісанні былі аб прымусовым часовым пакіданні жылля. Тэрмін дзеяння прадпісання складае ад трох да 30 сутак.
Таксама сямейным агрэсарам могуць забараніць набліжацца да пацярпелага, тэлефанаваць яму, адпраўляць паведамленні і прыходзіць па месцы жыхарства.
Увогуле, хатні гвалт – праблема, якую часта спрабуюць схаваць за зачыненымі дзвярыма. Аднак сямейныя канфлікты могуць мець сур’ёзныя наступствы, адзначаюць у міліцыі.
Фотаздымак з адкрытых крыніц
