Малочная прадукцыя кампаніі “МілкСтрэйт” са Шклова выклікала нараканні ў расійскіх кантралёраў.
Рассельгаснагляд даслаў паведамленнне кіраўнікам сваіх рэгіянальных падраздзяленняў аб тым, што ў яго ўзніклі прэтэнзіі да шклоўскага малака вытворчасці ТАА “МілкСтрэйт”. У малацэ ад гэтага вытворцы знайшли бактэрыи групы кішачнай палачкі.
На даным этапе забароны на ўвоз прадукцыі “МілкСтрэйта” не прадугледжана, але над ёй будзе ажыццяўляцца ўзмоцнены лабараторны кантроль. Калі ж парушэнне знойдуць зноў, то расіяне могуць нават часова забараніць пастаўляць гэтую прадукцыю на тэрыторыю Расіі.
Варта адзначыць, што прадукцыя ТАА “МілкСтрэйт” ў асноўным ідзе ў Расію. Яно лічыцца самым экспартнаарыентаваным прадпрыемствам Шклова.
Фотаздымак з адкрытых крыніц
