мытнікі

За лаянку ў адрас магілёўскіх мытнікаў суд аштрафаваў двух беларусаў на 1125 рублёў кожнага

Двое беларусаў заплацяць па 25 базавых велічынь, гэта значыць па 1125 рублёў, за абразу супрацоўнікаў Магілёўскай мытні. Справы разглядаў суд, абодва атрымалі аднолькавыя штрафы.

Першы мужчына аблаяў матам інспектара мытні падчас тэлефоннай размовы. Потым ён яшчэ і напісаў у месенджары на службовы мабільны тэлефон мытні – паведамленне таксама было з абразамі.

Другі хацеў правесці ў зону мытнага кантролю, дзе аглядалі электрамабіль, старонняга чалавека, які не меў ніякіх правоў на гэтую машыну. Мытнік яго не пусціў, і мужчына ў грубай форме выказаўся пра яго самога.

Мытнікі нагадалі, што за абразу службовай асобы можна атрымаць не толькі штраф, але і крымінальную справу.

Фота ілюстрацыйнага характару.

← Усе навіны Магілёва