пляж днепр

Практычна ва усіх вадаёмах Магілева абмежавана купанне дзецей

З усёй Беларусі больш за ўсё вадаёмаў, маючых праблемы з чысцінёй вады ля купання, – у Магілёўскай вобласці.

Санстацыя абмежавала купанне дзяцей:

  • на ўчастку прыбярэжнай зоны заліва ракі Днепр у раёне вуліцы Фаціна ў Магілёве;
  • на пляжы на Святым возеры ў Магілёве;
  • на пляжы на сажалцы Брады ў Магілёве;
  • на пляжы на Пячэрскім вадасховішчы ў Магілёве;

Па вобласці такое абмежаванне ўведзена:

  • на пляжы на сажалцы ў вёсцы Вільчыцы Магілёўскага раёна;
  • пляжы на возеры Гусіным у аграгарадку Кадзіна Магілёўскага раёна;
  • у зоне адпачынку на сажалцы селішча ў Кіраўску;
  • у зоне адпачынку на рацэ Ольса ў раёне гарадской лазні Клічава;
  • на пляжы на рацэ Друць у раёне сквера “Спуск да ракі” ў Круглым;
  • на пляжы на Цяцерынскім вадасховішчы паблізу вёскі Шупені Круглянскага раёна.  

Акрамя таго, прыпынена купанне дзяцей і дарослых:

  • на гарадскім пляжы ў раёне вусця штучнага канала ад ракі Ведрыч у Рэчыцы;
  • на гарадскі пляж на рацэ Днепр у Магілёве;
  • на пляжы на рацэ Днепр у аграгарадку Палыкавічы Магілёўскага раёна;
  • на пляжы на вадасховішчы Рудэя ў вёсцы Горадня Магілёўскага раёна;
  • на пляжы возера санаторыя “Шыннік” ТАА “Белшына” ў Бабруйску;
  • на гарадскім пляжы на правабярэжжы ракі Днепр паблізу Лядовай арэны Шклова. 

Агулам за мінулы тыдзень па краіне даследавана 930 пробаў вады вадаёмаў у месцах масавага купання. З іх 38 пробаў не адпавядалі гігіенічным нарматывам па санітарна-хімічных паказчыках і 35 – па мікрабіялагічных паказчыках бяспекі. 

Нагадаем, што часцей за ўсё праблемы з вадой для купання каля Магілёва ўзнікаюць у вадасховішчы Рудэя. Яна часцяком не адпавядае санітарным нормам па мікрабіялагічным паказчыкам.

Фотаздымак: Магілёў.Анлайн

← Усе навіны Магілёва