Пракуратура Асіповіцкага раёна пакарала кіраўнікоў трох арганізацый за месячную затрымку заробку 146 работнікам.
Як выявіла пракуратура, заробак за ліпень 2026 года быў выплачаны не ў поўным аб’ёме. Агульная запазычанасць склала 217 тыс. рублёў.
Пасля ўмяшання нагляднага органа, грошы былі выплачаны. У сваю чаргу кіраўнікі арганізацый прыцягнуты да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці, абвешчана адно афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці паўторнага парушэння заканадаўства.
Фотаздымак: Генеральная пракуратура РБ
