Супрацоўнікі наркакантролю Магілёўскай вобласці наведаліся ў госці да сталічнага жыхара, які вырошчваў каноплі.
Якім чынам магілёўскія міліцыянеры выйшлі на наркатычны след мінчука – не паведамляецца. Тым не менш у яго ў кватэры яны знайшлі памяшканне, дзе ён вырошчваў каноплі.
Пашукаўшы па жыллю, магілёўскія наркакантралёры знайшлі і гатовую марыхуану, насенне каноплі, а таксама фасовачныя матэрыялы, абсталяванне для вырошчвання і захоўвання, прыстасаванне для ўжывання.
Незваныя госці высветлілі, што гэты 58-гадовы мужчына сам з’яўляецца наркаспажыўцом, і цяпер правяраецца яго датычнасць да збыту наркотыкаў. Узбуджана крымінальная справа.
Скрыншот: тэлеграм-канал МУС Беларусі
